четверг, 14 января 2016 г.

Дарагія рабяты!
Паважаныя бацькі!


Пачынаем працаваць над  праектам «Пакармі птушак зімой!»
Тэрміны работы з 18.01.16 г. да 25.01.16 г.
Мэта: пашырыць уяўленні дзяцей аб жыцці птушак у нашым краі ў зімовы перыяд, зрабіць кармушкі і дапамагчы птушкам  зімаваць.
Задачы:
•знайсці пазнавальную інфармацыю пра птушак;
•даведацца правілы вырабу кармушак;
•знайсці інфармацыю пра тое, чым харчуюцца птушкі  і як правільна выбраць корм для розных відаў птушак;
•зрабіць кармушкі;
•падрыхтаваць фотасправаздачу  аб сваёй працы.
Гіпотэза праекта:
Калі нашы кармушкі будуць зроблены правільна, то на іх будуць прылятаць птушкі
План работы над праектам
1. Знайсці інфармацыю аб птушках роднага краю, якія зімуюць
2. Даведацца правілы вырабу кармушак.
3. Выраб кармушкі.
4. Назіранне за птушкамі на кармушцы.
5. Падрыхтоўка справаздачы аб праведзенай рабоце.

Дзеці, паглядзіце, якія цудоўныя "птушыныя сталоўкі" можна зрабіць.

 
        
 

Комментариев нет:

Отправить комментарий