Блог Аліны Міхайлаўны
настаўніка пачатковых класаў Сіманіцкай сярэдняй школы
Галоўная
Давайце пазнаёмімся
Для бацькоў
Мой кабінет
Наш фотаальбом, 1 клас
Наш фотаальбом, 2 клас
Наш фотоальбом, 3 класс
Бібліятэка
Урокі бяспекі
Беларусь - мая Радзіма
Наша творчасць
Метадычная скарбонка
Мова - 4 клас
Літаратурная палічка
Паўтаралачка - напаміналачка
ПЕРШАКЛ@СНІК
Давайце пазнаёмімся
Касцюкевіч Аліна Міхайлаўна
Нарадзілася 12 сакавіка 1975 года ў в. Сіманічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
У 1992 годзе скончыла Сіманіцкую СШ – выпускны вечар, радасць і смутак, надзеі і хваляванне – ці змагу я паступіць? І – ура, атрымалася! Паступіла ў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут.
На той час многія паступалі ў педагагічныя інстытуты – і конкурс быў вялікі.
1996 г. - у руках дыплом, у якім чорным па беламу напісана – настаўнік пачатковых класаў( спецыяльнасць педагогіка і методыка пачатковага навучання). У 1997 годзе была назначана настаўнікам пачатковых класаў Сіманіцкай СШ.
2000 год – вялікае сямейнае свята, нарадзілася дачка, Дар'я – наша радасць і гонар, цяпер, яна вучаніца 10 класа . 2002 год – сын, Данііл. Як жа хутка яны растуць! Я і азірнуцца не паспела! А Данік, ужо вучань 7 класа. Дзеці заўсёды толькі радуюць мяне сваімі поспехамі, выдатнымі адзнакамі ў школе, яны вялікія памочнікі па гаспадарцы. А галоўнае – заўсёды і ва ўсім мяне падтрымліваюць, саграваюць сваім цяплом і ласкай.
У 2011 годзе прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя
2013 г. – здача сертыфікацыйнага экзамена ў катэгорыі "Вучэбна-выхаваўчая работа"
У гэтым годзе засвоіла адукацыйную праграму перападрыхтоўку ў інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ ім. М. Танка . І цяпер я яшчэ і настаўнік-дэфектолаг.
Каб усё паспець, трэба, гаворачы вобразнай мовай, плыць не па цячэнню і не супраць яго, а ўпоперак. Умець выбіраць галоўнае, старацца сумяшчаць розныя віды дзейнасці, планаваць свой дзень і ніколі не губляць надзею, што ўсё паспееш зрабіць.
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Главная страница
Подписаться на:
Сообщения (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий