среда, 31 августа 2016 г.
суббота, 27 августа 2016 г.
Аплата за карыстанне падручнікамі
Пастановай Міністэрства адукацыі ад 25 ліпеня 2016 года №70 "Аб вызначэнні кошту вучэбных дапаможнікаў для асоб, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, і камплетаў падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для асоб, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, у 2016/2017 навучальнм годзе".
Як паведамілі ў Міністэрстве адукацыі, для дашкольнікаў кошт дапаможнікаў, вызначаны ў памеры ад 3 да 4 рублёў у залежнасці ад праграмы.
У адносінах да школьнікаў вызначаны агульны кошт камплектаў і платы за карыстанне ім.
1 клас -- 5,61 рублёў,
2 клас -- 7,7 рублёў,
3 клас -- 5,50 рублёў,
4 клас -- 6,69 рубля,
5 клас -- 10,76 рублёў,
6 клас -- 14,04 рублёў,
7 клас -- 8,12 рублёў,
8 клас --8,7 рублёў,
9 клас -- 8,01 рублёў,
10 клас -- 11,46 рублёў,
11 клас -- 11,98 рублёў.
Шэраг катэгорый сем'яў маюць ільготы пры аплаце за падручнікі. Так, ад аплаты за карыстанне літаратурай вызвалены бацькі, дзеці якіх навучаюцца ў спецыяльных агульадукацыйных школах і інтэрнатах, класах для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, агульнаадукацыйных установах санаторнага тыпу. Не трэба таксама ўносіць за карыстанне падручнікамі бацькам дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія навучаюцца ў інтэгрыраваных класах, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў. На 50% зніжана аплата для бацькоў, якія выхоўваюць траіх больш дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту.
четверг, 11 августа 2016 г.
Дзённікі вучняў
Дневники учащихся
Министерство образования информирует о том, что в 2016/2017 учебном году к использованию в образовательном процессе учреждений общего среднего образования будут допускаться дневники учащихся, изданные в 2014 году полиграфическими предприятиями по заказу Национального института образования, в 2015 году – ОАО «Полиграфкомбинат», в 2016 году – любыми полиграфическими предприятиями при согласовании с Министерством образования.
Образцы обложек дневников, утвержденных и рекомендованных Министерством образования в 2016/2017 учебном году можно посмотреть ЗДЕСЬ
Стыль адзення
Паважаныя бацькі! Адміністрацыя Сіманіцкай сярэдняй школы звяртае Вашу ўвагу на тое, што згодна з патрабаваннямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Статута ўстановы адукацыі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў школе навучэнцам 1-11 класаў неабходна прытрымлівацца адзення дзелавога стылю.
Дзелавы стыль адзення - гэта строгі вытрыманы стыль адзення, прызначаны для наведвання вучнямі навучальных заняткаў у агульнаадукацыйных установах. Камплект адзення дзелавога стылю павінен быць шматфункцыянальным, гігіенічным, зручным і адпавядаць сучасным напрамках моды.
Узоры кожны год зацвярджаюцца Каардынацыйным саветам па ўвядзенні адзення дзелавога стылю, арганізацыі яе вытворчасці і рэалізацыі. Узоры мадэляў адзення дзелавога стылю абнаўляюцца кожны год на сайтах прадпрыемстваў канцэрна "Беллегпрам" і канцэрна "Беллегпрам" па адрасе: www.bellegprom.by, інтэрнэт-сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па адрасе: www.minedu.unibel.by.
Навучэнцы, іх законныя прадстаўнікі, сумесна з адміністрацыяй установы і педагагічнымі работнікамі маюць права выбару мадэлі, колеру, якасці тканін, з якіх зроблена адзенне дзелавога стылю. Абутак таксама павінна адпавядаць дзелавому стылю адзення.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)